24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Матчыны песні Рыгора Барадуліна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кожны рэгіён Беларусі адметны сваёй песеннай спадчынай. Народныя песні вушаччыны, якія Барадулін слухаў з самага дзяцінства, натхнялі яго на творчасць усё жыццё.

"У адну з сустрэчаў Барадулін падарыў мне маленькую кніжачку “Песні матчыны з Вушаччыны”, – распавядае вядучы "Спеўных сходаў" Сяргей Доўгушаў, – якую ён уклаў з народных песняў роднага рэгіёна. Гэта розныя песні – веснавыя, восеньскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, валачобныя, застольныя. Рэч у тым, што менавіта ў гэтых песнях увесь Барадулін, літаральна ўсё ягонае жыццё. Песні надзвычай глыбокія".
Некаторыя з гэтых песень мы развучым і праспяваем на “Спеўным сходзе”.

Спецыяльны госць “Спеўнага схода” – Алесь Камоцкі.

Суполкі: 
https://www.facebook.com/speunyshod
http://vk.com/speunyshod

Праект “Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно