24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Спяваем рамансы Агінскага на яго сядзібе

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“Спеўны сход” і турагенцтва “Дэльфін Груп”  запрашаюць вас у госці на сядзібу аўтара знакамітага паланеза. 

Цёплай кампаніяй 14 сакавіка мы выправімся ў Залессе, дзе адноўлены дыямент смаргонскага раёна – сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. У прасторнай зале, дзе вялікі кампазітар ствараў сусветнавядомыя творы, мы сваімі галасамі дакранемся да цуда музыкі. Напоўнім залы сядзібы не толькі нашай увагай, расповедам прафесійнага экскурсавода пра слаўны род Агінскіх, але і спевам рамансаў. 

Дарэчы, сядзібу ў Залессі ў XIX ст. называлі “Паўночныя Афіны”. Такімі зрабіў іх наш герой, Міхал Клеафас Агінскі, які жыў там з 1802 па 1822 гады. На сядзібе захаваўся дух мастацкіх выставаў, літаратурных чытанняў і музычных вечароў, на якіх любіў выступаць і сам гаспадар. Захаваў сваю таямнічасць і рамантычны парк, па якому вы зможаце прагуляцца.

Перад заездам у Залессе мы сфатаграфуемся каля помніка Агінскаму ў Маладзечне. Пасля – заедзем у Смаргонь, вядомую сваёй “мядзвежай акадэміяй”. Таксама наведаем унікальны касцёл у в. Солы, які захаваў непаўторныя роспісы знакамітага беларускага мастака Пётра Сергіевіча. Гэта аздабленне стала самай яго вялікай манументальнай працай. Таксама пад Соламі адбылася найбуйнейшая бітва Тадэвуша Касцюшкі з расійскімі войскамі, а напрыканцы Першай сусветнай, у 1917 г., было падпісана перамір’е паміж бальшавікамі і немцамі. 

Праездам праз Астравец узгадаем Іосіфа Гашкевіча – знакамітага “белага консула”, дыпламата, мовазнаўцу, даследчыка Японіі і Кітая. Таксама ў Астраўцы вы пабачыце ўнікальны збор старажытных абразоў у касцёле Святых Космы і Даміяна XVIII ст. 

Падсумоўваючай кропкай нашай вандроўкі будзе Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах. Ён лічыцца адным з прыгажэйшых храмаў у Беларусі. Пабудаваны ў стылі неаготыкі, касцёл уражвае сваімі формамі і аб’ёмамі. А арганны канцэрт стане своеасаблівай кульмінацыяй экскурсіі.

Па дарозе ў Мінск таксама не засумуем: сумесны спеў у стылі “Спеўнага схода” зробіць дарогу да сталіцы незабыўнай.

Даведкі па тэлефонах: +37529 708 95 18, +37544 710 43 68. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    395 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно