24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з Настассяй Мірашнічэнка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 сакавіка а 18.30 у Музеі гісторыі беларускага кіно адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёркай дакументальнага кіно Анастасіяй Мірашнічэнка. У праграме – дэманстрацыя фільмаў “Скрыжаванне” (2014) і “Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі” (2013).

Настасся Мірашнічэнка пасля 6-гадовага вопыту працы на тэлебачанні, у 2014 г. зняла свой першы дакументальны фільм “Скрыжаванне”, які стаў адкрыццём году ў беларускім кіно. Дэбют быў адзначаны чатырма ўзнагародамі буйнейшых расійскіх кінафестываляў, трапіў у лік пераможцаў сусветнага кінафорума класа “А” у Варшаве і перамог у нацыянальным конкурсе фестываля “Лістапад” у Мінску.

Праграма:

“Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі” (2013)
У верасні 2015 г. спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння выдатнага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата і геніяльнага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Па біяграфіі гэтага чалавека можна вывучаць гісторыю Беларусі. Ледзь не ўсе значныя падзеі, якія вызначылі лёс апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай адбыліся пры яго жыцця і з яго непасрэдным удзелам. Але Міхал Клеафас Агінскі быў не толькі палітычным дзеячам, дыпламатам і патрыётам. Ён пакінуў ўсім свеце пранізлівую музыку, у якую ўклаў усе свае надзеі і трывогі, увесь боль свайго сэрца.
Узнагароды:
Міжнародны кінафестываль “Магніфікат-2014”
- “Лепшы тэлевізійны фільм”
- “Прыз глядацкіх сімпатый”

“Скрыжаванне” (2014)
Для жыхароў беларускага горада Гомеля бяздомны блакітнавокі дзядок, які малюе “карцінкі”- мясцовая славутасць. Для мастацтвазнаўцаў - феномен, годны пільнай увагі, сур'ёзны і самабытны мастак. А, для аўтараў фільма - чалавек, які малюе не проста жыццё, а свой асаблівы погляд на яго, сваю філасофію, сваё ўяўленне пра дабро і зло. У фільме паказаны год з жыцця мастака Валерыя Ляшкевіча, які жыве не так, як усе. Яго творчыя майстэрні - зала камер захоўвання чыгуначнага вакзала, лесвічная пляцоўка, а то і проста бетонная пліта на вуліцы. Ён ніколі не прыходзіць дадому, не апранае тэпцікі, не садзіцца пасля цяжкага дня ля тэлевізара - у яго ўжо 20 гадоў няма дома. На першы погляд, ён здаецца дзіваком. Але калі прыгледзецца, у яго пошуку гармоніі можна выявіць больш здаровага сэнсу, чым у пагоні людзей за прывіднымі выгодамі. За знешняй стойкасцю і бескампраміснасцю героя фільма, не адразу атрымоўваецца разглядзець драму бясконца самотнага чалавека. Змяняюцца поры года, праходзяць міма людзі і лёсы, а яго жыццё спынілася - затрымалася на “скрыжаванні”.

Узнагароды:
Адкрыты фэстываль дакумэнтальных фільмаў “Расія” 2014
- “Лепшы дэбют”
- “Прыз глядацкіх сімпатый”
- “Лепшы фільм пра чалавека-стваральніка”

Варшаўскі міжнародны кінафестываль 2014
- “Прыз глядацкіх сімпатый”
- “Спецыяльны прыз журы”

Міжнародны кінафестываль “Прамяністы анёл” 2014
- “Спецыяльны прыз журы”

Міжнародны кінафестываль “Лістапад” 2014
- “Лепшы нацыянальны дакументальны фільм”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно