24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестываль «Сонцаварот»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Усе зачакаліся Вясны!

Усім надакучыла Зіма са снегам, марозам і нават дажджом. Раней нашы продкі ў гэты час пачыналі Гукаць Вясну. Мы будзем адпавядаць традыцыям. Але мы не будзем Гукаць Вясну! Мы будзем запрашаць маладую багіню-прыгажуню Лялю, якая абудзіць прыроду і прывядзе за сабой Вясну і цяпло. Ляля, як сімвал юнацкай свежасці, дзявочай прыгажосці, існавала ўпантэоне нашых продкаў у даўнія часы, а зараз чамусьці забытая. Пад гукі вяснянак ад этнічнага гурта GUDA можна будзе адчуць сваю еднасць з традыцыямі і прыродай. Дапамагаць шукаць Лялю гасцям Сулы будзе першы сімвал прыходу вясны – мядзведзь, які толькі што прачнуўся! Сімвалам багіні Лялі быў даўганогі бусел. Хто ведае, може і ён таксама дапаможа адшукаць сваю апякунку. Галоўнай падзеяй дня будзе выпяканне САМАГА ВЯЛІКАГА поснага ДРАНІКА «Сонцаварота». Мінімальны дыяметр яго плануецца не менш за 2 метры!!! Кожны ўдзельнік свята зможа атрымаць кавалачак «Сонцаварота» і, такім чынам, атрымаць сваю порцыю дабра і святла на наступны год і стаць сведкам НОВАГА РЭКОРДУ Кнігі рэкордаў Гінэса. 

У праграме свята:
• Выпяканне самага вялікага драніка!
• Стварэнне гнязда бусла
• Яркае выступленне хадулістаў
• Буджэнне Мядзведзя
• Беларускія народныя танцы ад гурта GUDA
• Абрад Сустрэчы Лялі
• Канцэрт гурта Стары Ольса 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    100 000 руб. (дарослыя)

    50 000 руб. (школьнікі)

    дашкольнікі – бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно