24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з Андрэем Плясанавым

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 лютага 2015 года а 16 гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў   (вул. Някрасава, 3) адбудзецца творчая сустрэча і канцэрт з мастаком, музыкантам і калекцыянерам Андрэем Плясанавым.

Сустрэча пройдзе ў рамках выстаўкі “Авантура” (Авангард + аголеная натура) з калекцыі Андрэя Плясанава, якая працуе ў ЦСМ з 29 студзеня па 8 сакавіка 2015 года.

Андрэй Плясанаў — вядомы беларускі музыка, мастак і кінарэжысёр, член Міжнароднай Гільдыі Жывапісцаў. Нарадзіўся ў Мінску ў 1948 годзе. C 1975 па 1980 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні рэжысуры (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Андрэй Плясанаў вядомы з канца 80-х гадоў як актыўны
арганізатар такіх значных для гісторыі беларускага авангарду выстаў, як “На Калектарнай” (1987 г.); “Перспектыва” (1987 г); рэспубліканская выстаўка “Панарама” (1989 г); “Скарбніца беларускага авангарду” (1989 г.); “Мы з Мінска” (1997 г.); “Наша калекцыя” (1999 г.), “Беларускі авангард 1980-1990-х гг.” (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, 2010г.), а таксама ўладальнік адной з найбольш значных калекцый жывапісу беларускіх мастакоў-авангардыстаў, якая сёння налічвае больш за тысячу работ.

“На выстаўцы можна будзе пабачыць больш за сто работ у стылі “ню” 55-ці жывапісцаў. Амаль усе працы былі напісаныя мастакамі па маёй просьбе і ў адным памеры: 60х70 і 70х60. Гэта, пасля 1992 года, першая выстаўка падобнага маштаба з маёй калекцыі”.

Андрэй Плясанаў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно