24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 снежня ў 19:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна» – казкі для дарослых, дзеянне якой адбываецца ў пачатку XVI стагоддзя ў Геранёнах.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». Пан Ольбрахт Гаштаўт - гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. 

Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць - ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.

Антон Францішак Брыль - паэт і перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» за зборнік вершаў «Не ўпаў жолуд» (2011). Пераклаў на беларускую мову стараангельскую паэму «Бэўвульф», асобныя вершы Катула, Авідыя, Гарацыя і інш. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно