24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

#беларускаястужка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Арт Сядзіба» распачынае кампанію #беларускаястужка

6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадскай кампаніі #беларускаястужка. Арганізатары прапануюць кожнаму жадаючаму выбраць адну з трох формаў далучэння да ініцыятывы. У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.

Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў Мінску 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы Мастацтва. У межах акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.
Каб кампанія #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса.

Арганізатарамі кампаніі былі распрацаваныя тры спосабы ўдзелу ў ёй.

Першы спосаб (валанцёр):

— стань валанцёрам кампаніі і дапамажы раздаць беларускую стужку 6 снежня ў адной з вызначаных кропак Мінску.
Трэба запоўніць форму тут: http://goo.gl/forms/4pVNifWbQr

Пасля апрацоўкі заявак 4 снежня будучыя валанцёры атрымаюць падрабязную інструкцыю пра план і ўдзел у кампаніі. Асноўныя кропкі раздачы 6 снежня будуць мабільнымі. Валанцёры будуць распаўсюджваць стужку ў людных месцах па ўсім Мінску. Будзе і некалькі стацыянарных кропак, дзе стужка будзе распаўсюджвацца пастаянна і надалей.

Другі спосаб (кропка):

— прапануй уласную стацыянарную кропку распаўсюду стужкі (крама, кавярня, офіс ці любое іншае публічнае месца).

Стацыянарныя кропкі патрэбныя як для акцыі 6 снежня (субота), так і для сталага далейшага распаўсюду стужак. Будзе складзеная інтэрактыўная мапа кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку. Спачатку ў Мінску, а пазней і ў іншых гарадах Беларусі гэтыя кропкі будуць пазначаныя адмысловымі налепкамі і плакатамі.

Прапанаваць кропку можна праз гэтую форму: http://goo.gl/forms/4pVNifWbQr 

Трэці спосаб (спонсар):


— ахвяруй грошы на стужку і іншыя выдаткі кампаніі.

Адзін метр якаснай і прыгожай стужкі з арнаментам беларускай вытворчасці, калі замаўляць оптам, каштуе каля 2.000 беларускіх рублёў. Для першай акцыі «Пазнач сябе беларусам», на якой запланавана раздаць 5000 метраў, а гэта каля 15 тысяч стужак, патрэбна мінімум 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Таму, чым большая сума будзе сабраная, тым большая колькасць стужкі будзе набытая для раздачы не толькі 6 снежня, а і ў астатнія дні ў розных рэгіёнах Беларусі.

Стужкая, якая будзе набытая на гэтыя сродкі і раздавацца ў межах акцыі «Пазнач сябе беларусам», выглядае так: http://artsiadziba.by/wp-content/uploads/2014/11/stuzka.jpg 

Ахвяраваць сродкі на кампанію можна трыма спосабамі:

1. зрабіць унёсак наяўнымі грошамі ў «Арт Сядзібе», якая знаходзіцца тут (http://artsiadziba.by/rent/ ): Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ). Кантактны нумар: +375 29 782 88 81, e-mail: artsiadziba@gmail.com.

2. пералічыць сродкі ў аддзяленні любога банка Беларусі на рахунак нашай арганізацыі.
Вось бланк (http://artsiadziba.by/files/kvitancyja_art_siadziba.doc) і рэквізіты:

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»,
УНП 191688610, р/р 3015131680014,
ЗАТ «МТБанк», код 153001117.
Прызначэнне плацяжу: добраахвотны ўнёсак на развіццё беларускай культуры.

3. ахвяраваць любую суму праз сістэму мабільных плацяжоў «iPay» з нумароў аператараў МТС і life:) на рахунак інфармацыйна-асветніцкай установы «Амарока».
IPay МТС: https://mts.ipay.by:4443/pls/iPay/!iSOU.Login?srv_no=624 
IPay Life: https://gate.besmart.by/ipaylife/!iSOU.Login?srv_no=223 

Дашліце з нумароў аператараў МТС і life:) на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду:
556
Уводзьце нумар трэба з занальным кодам (9 лічбаў без прабелаў). Прыклад: 297654321.
Прыклад SMS-паведамлення: 556 297654321 1000000.

Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце па нумару: +375 29 782-88-81.

Стужка з арнаментам ― выдатны спосаб пазначыць сябе беларусам. Яе можна прымацаваць да вопраткі, торбы, машыны ды іншага, каб адзначыць сваю нацыянальную пазіцыю, каб беларус бачыў беларуса і ганарыўся сваёй нацыянальнасцю і Радзімай!

Сачыць за развіццём кампаніі і дадаваць тэматычную інфармацыю можна праз хэштэг #беларускаястужка ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках, а таксама праз падзеі:
УКантакце: https://vk.com/stuzka 
Facebook: https://www.facebook.com/events/1510714605849169/?fref=ts 

Далучайся да кампаніі! Пазнач сябе беларусам!
Падрабязнасці і форма тут: 
http://artsiadziba.by/news/2014/11/29/stuzka/ 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно