24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестываль мастацтва «penAtra(C)tion-V»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

OPEN CALL ДЛЯ ПЕРФОРМЕРАЎ! 

Шаноўныя сябры! 29-30 лістапада 2014 года ў Цэнтры Cучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) пройдзе фестываль мастацтва перформансу “penAtra(C)tion-V”. Сёлетні дэвіз – “Тадэвуш Рэйтан vs Пане Каханку: мастацтва вайны з аб’ектыўнасцю”. Калі вы не атрымалі запрашэнне ўзяць у ім удзел, але вам ёсць, што паказаць – чакаем на праекты вашы перформансы.

Ад вас патрабуецца: А) даслаць сціслую інфармацыю пра сябе, праект перформансу, увесь магчымы фота- відэаматэрыял на мэйл skiy@rambler.ru   Б) зрабіць гэта да 20 лістапада!  
Узгодненыя праекты атрымаюць месца ў фестывальнай праграме і ўсемагчымую (хаця і вельмі сціплую) падтрымку арганізатараў.
Нічым, апрача месца ў фестывальнай праграме і мінімальнага набору абсталявання, мы, на жаль, вас забяспечыць не здолеем.


Што такое “penAtra(C)tion”?
Перад тым, як эвалюцянаваць у асобны фестываль, праграма з гэтай назвай адбывалася ў рамках беларускага спецпраекта на IV Маскоўскай біенале і такіх легендарных фестываляў, як кіеўскі “Гогальфэст” і мінскі “Дах”. Наша мэта – выявіць разнастайнасць беларускага перформансу, прадставіўшы пляцоўку для выступлення самым розным прадстаўнікам гэтай з’явы. Нехта з іх надзвычай інтравертны і сур’ёзны, нехта – па-дзіцячаму дураслівы. Нехта абмяжоўваецца дапамогай толькі ўласнага цела, а нехта стварае мультымедыйныя дзеі з выкарыстаннем усіх відаў зброі сучаснага мастака. Нехта імкнецца шакаваць гледача, а нехта разлічвае на спакойнае з ім сумоўе.  Нехта стварае герметычны тэкст з дбайна зашыфраванымі сэнсамі, а нехта ў гэтыя сэнсы гуляецца.
Але ў кожным разе ім уласцівая выразная “аўтарскасць” і схільнасць выяўляць яе працэсуальным чынам, ствараючы непасрэдна тут і цяпер, на вачах публікі. Што, уласна, і з’яўляецца мастацтвам перформансу. 

penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух англійскіх словаў: “пранікненне” і “атракцыя”. Досвед пранікнення ўнутар сябе часам бывае складаным, аднак мастацтва мае сілу пераўтвараць праблемы ў займальны атракцыён.

Сёлетні фестываль прысвечаны “ганаровым айцам” беларускага акцыянізму – Каралю Станіславу Радзівілу (1734 – 1790) і Тадэвушу Рэйтану (1740 – 1780).
Гэтыя дзьве гістарычныя постаці жылі ў адзін час і амаль у адным месцы. Сем’і Радзівілаў і Рэйтанаў лучылі даўнія сяброўскія повязі, адлегласць ад Нясвіжа да Грушаўкі добры конь перадольваў за пару гадзінаў. Агульную атмасферу таго часу вызначала апакаліптычнае прадчуванне немінучага скону эпохі – і з гэтым трэба было нешта рабіць. Але супрацьстаяць няўмольнаму ходу гісторыі “легітымнымі” палітычнымі метадамі аказалася ўжо немагчыма. Рэйтан і Радзівіл узялі на ўзбраенне той спосаб актыўнасці, які мы сёння без асаблівых ваганняў назвалі бы перформансам.
Атрымалася ў іх па-рознаму. Адзін прадэманстраваў выключны прыклад самаадрачэння на карысць высокіх ідэалаў, другі стаў узорам паталагічнага эгацэнтрызму. Адзін увайшоў у гісторыю ў якасці несумненнага героя, другі – у сумнеўным амплуа “фрыка”. Але ў абодвух выпадках засваенне новых жыццёвых практыкаў дазволіла тым асобам дзейнічаць, “не згубіцца ў часе”, які вымагаў адно толькі пакорлівай пасіўнасці.  І гэты “мэсыдж” падаецца актуальным у любых кутках свету і ў любыя гістарычныя эпохі – нават у куды больш аптымістычныя, чым тая, у якой давялося жыць першым беларускім перформерам.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно