Паэт Антон Рудак прэзентуе дэбютны зборнік “Верхні горад”, які выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
У імпрэзе, апрача аўтара, бяруць удзел:
Юлія Цімафеева
Андрэй Хадановіч