24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

ХХХV літаратурна-музычнае свята «Каласавіны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей традыцыйна адзначыць шматлікімі мерапрыемствамі.

3 лістапада 2021 года ў 9.30 адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Якуба Коласа на плошчы яго імя.

У 10.30 распачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў ХХХV міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Каласавіны», якая прысвечана 115-годдзю пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа і 100-годдзю першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця». З 1985 года кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці Песняра. Традыцыйна ў ёй прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», сталічных і абласных ВНУ і музеяў.

У 15.00 пасля заканчэння работы канферэнцыі сапраўдным падарункам для удзельнікаў і гасцей свята стане ўрачыстае адкрыцце часовай экспазіцыі «У той песні, шырокай, як свет…» да 100-годдзя першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў Якуба Коласа «Казкі жыцця».

Алегарычныя апавяданні Якуб Колас пісаў з 1906 года да апошніх дзён, хаця і з вялікім перапынкам у 1930-1940-я гг. Напрыканцы свайго жыцця пісьменнік рыхтаваў «Казкі жыцця» да перавыдання, якія асобнай кнігай апошні раз выходзілі только ў 1928 годзе. На экспазіцыі прадстаўлены гэты зборнік з праўкамі Якуба Коласа, пераклады некаторых апавяданняў на англійскую, французскую і таджыкскую мовы, ілюстрацыі маладой мастачкі А. Жыткевіч да апошняга выдання «Казак жыцця» 2020 года, а таксама графічныя работы беларускай мастачкі і педагога Людмілы Пятруль.

4 лістапада 2021 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на Радзіму Песняра.

У святочнай праграме: наведванне мемарыяльных сядзібаў, канцэрт з удзелам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Сардэчна запрашаем!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно