24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Кніжная спадчына Беларусі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

28 кастрычніка 2014 г. а 16.00 у галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага альбома-каталога “Кніжная спадчына Беларусі”.

Выпуск выдання, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стаў вынікам сумеснай дзейнасці выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праект быў рэалізаваны па заказу і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У альбоме ўпершыню ў поўным аб'ёме прадстаўлены лепшыя ўзоры нацыянальнай кніжнай спадчыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, выданні, прысвечаныя беларускай тэматыцы, рэдкія і каштоўныя кнігі, картаграфічныя і выяўленчыя выданні, а таксама кнігі з вядомых беларускіх збораў.

Выкананы на высокім мастацкім узроўні фаліянт ўключае 416 старонак тэкстаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Укладальнік выдання – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.А. Суша, прадмова да кнігі напісана дырэктарам установы Р.С. Матульскім.

Тэкставы матэрыял фотаальбома прадстаўлены на беларускай, рускай і англійскай мовах, старонкі выдання ўпрыгожваюць тысячы маляўнічых ілюстрацый. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно