24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Паказ пераможцаў конкурсу World Press Photo Multimedia

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 кастрычнiка а 17 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у правсторы ЦЭХ пройдзе паказ пераможцаў конкурсу World Press Photo Multimedia.

Фонд World Press Photo праводзіць вядучы міжнародны конкурс у візуальнай журналістыцы. Ён ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Ён мае на мэце абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй. Дзейнасць фонда ўключае арганізацыю штогадовых міжнародных конкурсаў у галіне фотажурналістыкі і мультымедыя, а таксама правядзенне міжнародных выстаў. Праграмы Акадэміі World Press Photo імкнуцца стымуляваць развіццё высакаякаснай візуальнай журналістыкі праз адукацыйныя праграмы, гранты і павелічэнне нагляднасці пры дапамозе разнастайных публікацый. World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Першае месца. Short Feature
Staff Riding (Язда на падножцы)
Марка Казіна

«Язда на падножцы» — так на мясцовым слэнгу называюць «сёрфінг» на цягніках, гэтую шырока распаўсюджаную ў Паўднёвай Афрыцы з’яву. Пераважная большасць «сёрфераў» маладзейшая за 25 гадоў. Захапленне гэтае вельмі небяспечнае і часцяком прыводзіць да ампутацыі канечнасцяў і нават смерці. Ва ўмовах, калі пануюць гвалт, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі, страшная галеча і СНІД, «сёрфінг» на цягніках сімвалізуе імкненне да сацыяльнага вызвалення, якога героі гэтай гісторыі ніколі не змогуць дасягнуць.

Першае месца. Long Feature
Witnessing Gezi (Гезі сваімі вачыма)
Эмін Озмен

Фільм «Гезі сваімі вачыма» створаны па матэрыялах фотажурналіста Эміна Озмена, які быў сведкам пратэстаў супраць горадабудаўнічага плана для парка Таксім-Гезі ў Стамбуле. Наступныя пратэсты атрымалі падтрымку па ўсёй Турцыі і ператварыліся ў рух супраціву, які атрымаў вялікае значэнне для краіны. Фільм «Гезі сваімі вачыма» паказвае чалавечы аспект гэтага грамадзянскага супраціву, які стаў падзеяй выключнай важнасці ў Турцыі за апошнія 30 гадоў.

Першае месца. Interactive Documentary
A Short History of the Highrise (Кароткая гісторыя шматпавярховіка)
Кацярына Чыжэк

«Кароткая гісторыя шматпавярховіка» — інтэрактыўны дакументальны матэрыял, які даследуе 2500-гадовую сусветную гісторыю жыцця жыцця ў шматкватэрных і вывучае пытанне сацыяльнай роўнасці ва ўмовах усё больш урбанізаванага свету. Цэнтральнае месца ў праекце займаюць чатыры кароткаметражныя фільмы. Інтэрактыўныя элементы аб’ядноўваюць гэтыя фільмы і, раскладаючыся, быццам візуальны гармонік, дазваляюць гледачам глыбей пагрузіцца ў тэмы праекта пры дапамозе дадатковых архіўных матэрыялаў, тэксту і мікрагульняў.

Уваход: 10.000 


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно