24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнiгi Мацэка Набрдаліка «Незваротнае»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 кастрычнiка а 15 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у правсторы ЦЭХ прэзентацыя кнiгi Мацэка Набрдаліка «Незваротнае».

Кніга «Незваротнае» змяшчае партрэты тых, хто выжыў у нямецкіх нацысцкіх лагерах. Гэта занатоўванне сустрэч тварам да твару з досведам, думкамі і пачуццямі галоўных герояў кнігі.

Агнешка і Мацэк Набрдалік пачалі праект у 2009 годзе, пасля адной са сваіх паездак у музей Аўшвіц-Біркенаў. Каля брамы яны ўбачылі некралог, у якім было напісана пра смерць былога вязня. На наступны дзень там быў яшчэ адзін некралог.

У гэты момант яны зразумелі, што з’яўляюцца апошнім пакаленнем, якое можа падысці да тых, хто перажыў усё гэта, пагутарыць з імі ды задаць пытанні. Так яны і зрабілі. Яны праехалі больш за 80 000 кіламетраў, каб сустрэцца з усімі сваімі суразмоўцамі, і запісалі больш за 100 гадзін матэрыялу. Аўтары сустрэліся з людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў — часта зусім не падобных адзін да аднаго. Кніга «Незваротнае», у якой змешчаны сорак два партрэты і інтэрв’ю, была апублікаваная ў верасні 2013 года.

Паказаныя ў серыі партрэтаў кнігі «Незваротнае» былыя зняволеныя не раз казалі, што ў лагеры можна было забыцца на сваё імя, але не на нумар, які быў новым нечалавечым метадам ідэнтыфікацыі, пазбаўленым усялякага духоўнага пачатку. Стыль гэтых партрэтаў адкідае безасабовы тон нацысцкай статыстыкі.

Надзвычайная безыменнасць ахвяр, лічбы, якія паўтараюцца ў гістарычных справаздачах, а таксама працяглыя дэбаты пра тое, як шмат людзей на самой справе загінула, пазбаўляюць зняволеных усялякай індывідуальнасці. Мэтай гэтага праекта было вярнуць іх твары і паказаць маленькую частку таго, што яны здолелі выратаваць насуперак жорсткасці і прыніжэньню.

Фотаздымкі былі зробленыя ў іх дамах, падчас шчырай гутаркі, калі ўспаміны пра перажытае выклікалі ў былых вязняў моцныя пачуцці. Гледзячы на гэтыя фотаздымкі, можна адчуць, што суразмоўцы перанесліся ў тыя змрочныя месцы.

Аповеды зняволеных служаць каментарамі да фатаграфій. Яны не падобныя да гістарычных справаздач з лагераў, але замест гэтага з’яўляюцца адлюстраваннем разважанняў цяперашняга часу. Праз столькі гадоў зняволеныя спрабуюць зразумець прычыны іх уласнага выжывання, але адказ на пытанне «Чаму я?» не заўсёды можна знайсці. Усе яны прыйшлі да адной высновы: тыя падзеі пакінулі ў іх душах глыбокі след, і кожны, хто выжыў, мусіць асабіста працаваць са сваёй траўмай.

На дзень раней, 18 кастрычнiка а 17 гадзiне пройдзе лекцыя Мацэка Набрдаліка Comfort zone is a bad place to be in (Зона камфорту — дрэннае месца)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно