Аўтобусна-пешаходная экскурсія, прысвечаная гісторыі тэатра ў нашай краіне, яго мінуламу і сучаснасці.
Вы наведаеце Вялікі тэатр оперы і балета. Пачуеце аповед пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максiма Горкага, Беларускі моладзевы тэатр, Музычны тэатр; Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі працы Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача.
Вам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з закулісным светам тэатра, на гэты раз - Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вартым заключэннем экскурсійнага дня стане прагляд спектакля ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — "Адамавы жарты" (камедыя), рэжысёр Святлана Навуменка.
Экскурсія адбудзецца 4 кастрычніка, пачатак у 14:00. Каштуе 300 000 руб.
Жадаючыя запісваюцца па тэлефонах (+375 17) 289 15 39, 226 15 76, (+375 29) 689 15 39, 779 15 39, а таксама дасылаюць лісты на info@viapol.by