Рэалізаваць свае ідэі па культуры і мастацтве ў Віцебску будзе прасцей. Каманды маладых людзей запрашаюцца паўдзельнічаць у «Гарадскіх культурніцкіх практыках».
«Мы падазраем, што ў вас ёсць цікавая і важная ідэя, якую надзвычай хочацца рэалізаваць у родным Віцебку — горадзе, да якога вы прыкаваныя сэрцам, сябрамі, працай, «Чердачком» і панарамай з Кіраўскага маста. Калі вы адзін, то для дзейнасці лепей сабраць каманду.
Са свайго боку мы дапаможам экспрэс-курсам па гарадскіх культурніцкіх мерапрыемствах ад добрых спецыялістаў з Віцебска і Беларусі. Сустрэчы адбудуцца ў кастрычніку, а потым да канца года мы суправаджаем вашу працу ўсімі неабходнымі рэсурсамі».
Каб падаць заяўку на ўдзел у «Гарадскіх культурніцкіх практыках», дашліце наступныя дадзеныя пра кожнага ўдзельніка каманды:
Імя, прозвішча.
Дата нараджэння.
Месца вучобы/працы.
Нумар мабільнага тэлефона.
Электронная пошта, якая рэгулярна правяраецца.
Спасылкі на профілі «В контакте» і Facebook.
Папярэдняе апісанне ідэі для рэалізацыі ў межах «Гарадскіх культурніцкіх практык» (пункт аднолькавы для ўсіх удзельнікаў каманды).
Колькасць месцаў абмежаваная. Узрост удзельнікаў — ад 16 да 29 гадоў. Пажаданы памер каманды: 4–5 чалавек. Дапускаецца індывідуальны ўдзел альбо меншыя каманды, але гэта зніжае вартасць заяўкі. Практыканты мусяць быць гатовыя да працоўных кампрамісаў у рэлізацыі сваіх ідэй. Удзел у практыках прадугледжвае наведванне усіх заняткаў экспрэс-курса. Заняткі праходзяць на працягу кастрычніка па вечарах.
Заяўкі дасылаць па пошце: vitebsk3000@gmail.com
Крайні тэрмін падачы заявак: 21 верасня, 23:59.