24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Круглы стол «Гэндэр і горад: рэпрэзентацыі, гарадская палітыка і матэрыяльнае асяроддзе»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan, супольна з Мінскай урбаністычнай платформай, праектам MAKEOUT

У межах арт-праекта «XXY»

Гарадская прастора Мінска, як і любога іншага горада, адлюстроўвае сацыяльныя і культурныя нормы, прынятыя ў грамадстве. У тым ліку нормы, прадыктаваныя гісторыяй гендэрнага раздзялення, якімі вызначаюцца пэўныя спосабы мыслення і дзеяння ў горадзе. Гендэр па-свойму фармуе горад, дыктуючы пэўныя гарадскія формы, лад жыцця і звычкі гараджан (напрыклад, грамадскі транспарт, сферы дзейнасці, забавы ды інш.).

На круглым стале ўдзельнікі паспрабуюць вызначыць, якія формы гендарнай няроўнасці найбольш актуальныя для Мінска. Якія спосабы пераадолення гэтай няроўнасці мы можам прапанаваць? Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаныя прадстаўніцы гарадской адміністрацыі, жанчыны-архітэктары, даследчыкі/цы, ЛГБТК-актывісткі і актыўныя жыхары/кі горада.

Арганізатары: Мінская ўрбаністычная платформа, MAKEOUT.

Мінская ўрбаністычная платформа (urbanіst.by) — адкрытая інтэлектуальная пляцоўка для правядзення абмеркаванняў, адукацыйных мерапрыемстваў, даследаванняў гарадскога асяроддзя. Платформа задуманая як механізм для камунікацыі і каардынацыі намаганняў розных груп актывістаў і грамадскіх арганізацый, якія працуюць з гарадской прасторай. Асноўная сфера дзейнасці — ажыццяўленне і каардынацыя супольных праектаў, скіраваных на вывучэнне і паляпшэнне гарадскога асяроддзя, а таксама на папулярызацыю ведаў пра горад. Выдае альманах «Гарадскія тактыкі».

MAKEOUT (makeout.by) — праект пра гендэр, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі. Асноўная сфера дзейнасці — збор і архіваванне гісторыі ЛГБТ і квір-жыцця Беларусі, захаванне асабістых досведаў самавызначэння, публікацыя матэрыялаў на сайце з мэтай папулярызаваць веды пра гендэр і сэксуальнасць. Праект выступае супраць дыскрымінацыі і распаўсюджаных практык выключэння і па сваёй сутнасці з’яўляецца феміністычным. У верасні 2014 года MAKEOUT правёў фотавыставу «Камін-аўт». 

Мерапрыемства бясплатнае 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно