24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пушкін у гасцях у Коласа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 8 па 12 верасня 2014 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа сумесна з Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі запаведнік) запрашае далучыцца да акцыі “Пушкін у гасцях у Коласа”. 

А. С. Пушкін быў адным з першых літаратурных настаўнікаў Якуба Коласа. Менавіта ён узбуджаў яго паэтычнае натхненне і фарміраваў талент будучага паэта яшчэ у дзіцячыя гады. У артыкуле “Друг человечества” Якуб Колас пісаў: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. К тому времени я уже кое-как научился читать, и чтение стало моей страстью. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Дзякуючы таленту беларускага класіка, голас А. С. Пушкіна загучаў па-беларуску – у 1937 г. Якуб Колас пераклаў знакамітую паэму “Палтава”. У артыкуле “Сонца нашай паэзіі” Якуб Колас пісаў: “Цяжка сказаць, што больш за ўсё любіш у Пушкіна. Я люблю Пушкіна – тварца непараўнальных паэм, Пушкіна – празаіка, гісторыка, стваральніка новай рускай мовы, Пушкіна – рэдактара “Современника”.

Акцыя арганізавана ў рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж  музеем Якуба Коласа і Пушкінскім Запаведнікам аб правядзенні сумесных выставачных і культурна-адукацыйных праектаў на перыяд да 2016 года. Гэтым разам  госці дома Коласа змогуць прыняць удзел у музейна-адукацыйнай праграме “Здравствуй, племя младое, незнакомое!..”. Тэматыка заняткаў, распрацаваная супрацоўнікамі Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” вельмі разнастайная. На такіх занятках можна не толькі пазнаёміцца з творчасцю А. С. Пушкіна, але і даведацца пра сям’ю знакамітага паэта. Прыняць удзел у інтэрактыўных занятках і майстар-класах па пскоўскай кераміцы і вырабе лубка, пазнаёміцца з гісторыяй пісьменнасці і пагуляць у рухомыя гульні пушкінскай эпохі.

8 верасня 2014 года а 15 гадзіне адбудзецца прэзентацыя сумеснай акцыі і занятак «Волонтёрское движение в Пушкинском Заповеднике”

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно