24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзень памяці. Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу на Вайсковых могілках горада Мінска

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Я хворы. Спяшаецца сэрца
Адстукаць свой пай.
Зачыняцца ў свет мае дзверцы,
Якубе, зважай!
Прыпамятай, покі не позна,
Ці ўсё ты зрабіў...
Якуб Колас 


58 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года, пайшоў з жыцця слынны майстар мастацкага слова, народны паэт Беларусі Якуб Колас. Талент Песняра выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. I жыццё паэта — узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Класік нацыянальнай і суветнай літаратур, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту.

13 жніўня, у дзень смерці паэта,
на Вайсковых могілках сталіцы адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка песняра. Удзел у ім прымуць члены сям’і Якуба Коласа: сын Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч і ўнукі і праўнукі, а таксама літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы і супрацоўнікі музеяў горада Мінска.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно