24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Молодежный фест «Рэмара»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары. Лакацыя - хутар пад Менскам. Першыя тры дні фэсту - гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і экперткамі, кінапрглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”.

Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце - шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламецнкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, - як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.
Лекцыйны дзень - гэта некалькі пляцовак, на кожнай з якіх будуць выступаць некалькі лектараў і лектарак. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ ў Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.
А па-за лекцыйнай часткай будуць дзейнічаць фудкорты і зоны для рэлакса. Музычны настрой будуць задаваць Разбітае сэрца пацана (Менск) і Колір (Адэса).

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation. Атрымаць запрашэне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму: goo.gl/Td3cV5

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам.
Суполка “Укантакце”: vk.com/remara_by
Instagram: www.instagram.com/remara_by
Сайт: www.remara.by
Facebook: www.facebook.com/remara.by
E-mail: remaraby@gmail.com

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў - першы нацыянальны студэнцкі і моладзевы рух. Прадстаўляе і абараняе правы студэнтаў. Ладзіць адвакатыўныя кампаніі, займаецца асветай і адукацыяй сярод моладзі.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    free donation

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно