Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Купалле

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Для дарослых — 10,00 руб.
Для дзяцей школьнага ўзросту — 5,00 руб.
Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Жанр Праздник народного календаря

7 ліпеня 2017 года з 18:00 да 21:00

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаюць самае старажытнае абрадавае свята – Купалле. Падчас нашага мерапрыемства Вы атрымаеце магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу таямнічага мінулага, даведацца пра старажытныя традыцыі і сучасныя інтэпрэтацыі святкавання Купалля, прасачыць змены, якія адбываліся на працягу ўсёй гісторыі існавання гэтага свята.

У праграме мерапрыемства:

- Канцэрт «Ад мінулага да сучаснасці!»;
- Квэст «Купальская кветка»;
- Майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў з палявых кветак і зёлак;
- Купальския варожбы;
- Раскладанне вогнішча і ваджэнне карагодаў;
- Майстар-клас па народных танцах пад традыцыйныя музычныя інструменты;
- Дэгустацыя «Крупніку» (традыцыйны беларускі напой).

За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Купалле. Ад сучаснасці да мінулага!» на тэрыторыі музея!

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы