24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творческий вечер Ивана Крука «Я роду свайму ў пояс пакланюся»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 чэрвеня 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца творчы вечар «Я роду свайму ў пояс пакланюся», прымеркаваны да 60-годдзя вядомага этнакультуролага Івана Крука. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». 

Падчас імпрэзы ў гонар Івана Крука госці дазнаюцца пра яго ўнікальныя работы ў галіне этназнаўства. Нацыянальная бібліятэка прадставіць увазе прысутных 15 манаграфій навукоўцы і шмат твораў вуснай народнай творчасці, якія былі запісаны ім у падарожжах па ўсіх куточках нашай краіны. Імя фалькларыста, этнографа, кандыдата філалагічных навук Івана Крука добра вядома шырокай грамадскасці. Асабіста і разам са студэнтамі ён аб'ехаў усю Беларусь, запісаўшы больш за дзесяць тысяч народных твораў. На працягу 35 гадоў ён выступае з лекцыямі, праводзіць круглыя сталы, удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, стварае дакументальныя відэафільмы, прымае актыўны ўдзел у шматлікіх радыё- і тэлеперадачах.

На старонках беларускіх перыядычных выданняў змешчана больш за две тысячы навукова-папулярных артыкулаў Івана Крука, прысвечаных захаванню духоўных каштоўнасцей традыцыйнай народнай спадчыны. 

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно