24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

GFDTNHF. Беларускі перформанс сёння. І болей ніколі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У рамках выстаўкі сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта

GFDTNHF. Беларускі перформанс сёння. І болей ніколі


GFDTNHF – гэта слова “паветра”, выпадкова набранае на клавіятуры з лацінскай раскладкай. Беларускі перформанс – гэта нават не міф. Гэта проста выпадковая памылка. Але менавіта такія памылкі пераўтвараюць банальныя рэчы ў загадкавыя чорныя дзіры і, урэшце, даюць магчымасць дыхаць.
Перформанс адрозніваецца ад іншых відаў мастацтва тым, што ён здатны існаваць толькі тут і цяпер, ствараючы крохкае камунікацыйнае поле паміж удзельнікамі і гледачамі. Гэта мастацтва, якое знікае на вашых вачах, пакідаючы ўдзячным даследчыкам хіба дзіркі ад бублікаў.
Праграма GFDTNHF, якая сабрала “некаторых з лепшых” беларускіх аўтараў, давзваляе зразумець, якім разнастайным можа быць мастацтва перформансу.


У праграме:

ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK

Утылізацыя
Вясёлае шоу ад скульптара Паўла Вайніцкага, саунд-дызайнера Яўгена Рагозіна і экзістэнцыйнага клоуна Іллі Сіна. “Фальшывыя сэнсы – пабочны прадукт любога мастацкага выказваньня. Наша задача – пераўтварыць фальш у мастацтва. Калі са звычайнага смецця атрымліваюцца выдатныя плястыкавыя шкляначкі, дык чаму б падобным чынам не перапрацаваць і ментальныя адыходы?”

Юрась БАРЫСЕВІЧ
“Чумацкі шлях": падарожжа ў блізкі космас.

Тэарэтык і практык канцэпцыі шызарэалізма шмазначна сцявярджае: “Калі нічога не відаць -- шлях паказваюць зоркі”.

СПЕЦБРЫГАДА АФРЫКАНСКІХ БРАТОЎ пад кіраўніцтвам Змітра Вішнёва.
Гегемонія

Героі 90-ых вяртаюцца, бы тыя зомбі з галівудскага трылеру! Калі не прыйдзеце на іх паглядзець, дык “брыгадзіры” самі завітаюць у вашыя цёплыя спальні! Цяпер ужо без труны ды яек, затое з малаткамі і балалайкамі.

Вольга РАГАВАЯ
Зачынена

“Перформанс пра ўнутраную замкнёнасць і той боль, які ты прыносіш сябе ды іншым. Цягам дзеі адбываецца паступовае адкрыццё сябе. Мне спадабаўся каментарый 4-охгадовай дзяўчынкі: “Што гэта з цёцяй? Яна па сябе сумуе, так?”

Сяргей ЖДАНОВІЧ
Без назвы

Назва гаворыць сама за сябе

МЭХАНЁРЫ КУЛЬТУРЫ
Галапагоскія выспы

...пра людзей разважлівых і людзей шалёных... міфы, што становяцца рэальнасцю, рэальнасць , якая адкідаецца за нязручнасцю...
Куратар імпрэзы Ільля СІН. Тэлефон для даведак (29) 6689883

Пачатак а 14.00. Па завяршэньні паказаў – дыскусія пра лёс беларускага перформансу і рытуальнае ахвярапрынашэнне ўсіх удзельнікаў!

Уваход па квітках на выставу (50 000 руб., для студэнтаў – 15 000 руб.) 
УВАГА! Першыя 50 гледачоў змогуць патрапіць на імпрэзу бясплатна. Для гэтага трэба даслаць сваё імя (псеўданім) на мэйл sin0@mail.ru, і яно будзе ў спісе на ўваходзе.



Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно