24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пятніцы з Гедройцам: кнігі Мудрова, Ааро і Ахроменкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У пятніцу, 25 красавіка Уладзімір Арлоў прадставіць кнігу Вінцэся Мудрова "Багун", Максім Клімковіч прадставіць кнігу Уладзіслава Ахроменкі "Музы і свінні" і ад імені Кацярыны Ааро і "Сарочага радые" выступіць Зміцер Дзядзенка. Вядоўца Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-ай гадзіне. 

Крыху пра прэмію. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі намінантамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно