24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – найбуйнейшая рэгіянальная канферэнцыя ў галіне кніжнай культуры. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін.

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні з’яўляюцца адной з галоўных пляцовак краіны для абмеркавання вынікаў навуковых даследаванняў па пытаннях кніжнай культуры і кніжнай спадчыны. Канферэнцыя дасягнула сапраўды высокага ўзроўню, набыла вялікую папулярнасць і збірае даследчыкаў кнігі з розных краін свету.

Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахоплівае ўсе важныя аспекты развіцця беларускай кніжнай культуры ад старадаўніх рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі. Даследчыкі абмяркуюць пытанні ад асаблівасцей мастацкай атмасферы Бібліі Францыска Скарыны да мастацтва беларускай сучаснай дзіцячай кнігі.

Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У праграме – больш 80 дакладаў ад навукоўцаў з 7 краін. Штогод падчас канферэнцыі адбываюцца сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.

Канферэнцыя адбудзецца ў жывым фармаце, а таксама прадугледжвае анлайн-трансляцыю і дыстанцыйнае далучэнне аддаленых удзельнікаў.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне: 22 красавіка ў 10.00 у зале 307 (3-ці паверх).

Тэл. +375 17 293-27-82, +375 29 313-98-90

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй будзе адбывацца анлайн-трансляцыя канферэнцыі. Запрашаем далучацца.

Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне
22 красавіка
10.00–13.00
youtu.be

Пасяджэнне 1
22 красавіка
14.00–17.00
youtu.be

Пасяджэнне 2
23 красавіка
9.00–13.00
youtu.be

Падвядзенне вынікаў працы
23 красавіка
13.00–13.30
youtu.be

Пасяджэнне 3
23 красавіка
14.00–16.00
youtu.be

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно