24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна-музычная вечарына да Сусветнага дня паэзіі «Паэзія як прадчуванне…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 сакавіка а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць вечарыну “Паэзія як прадчуванне…” 

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА, і стаў традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”. Музей Якуба Коласа, адзін з вядучых цэнтраў культурнага жыцця Мінска, штодня прапагандуе літаратурнае слова, спадчыну народнага паэта Беларусі, і таму не дзіўна, што Дзень паэзіі з’яўляецца асаблівым святам для Дома песняра.

Сёлета на імпрэзе з нагоды Сусветнага дня паэзіі ў Доме Коласа прагучаць творы літаратур народаў свету ў выкананні прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць, вучацца і працуюць у Беларусі: ураджэнца Арменіі, паэта, які піша на курдскай, армянскай і рускай мовах Ганада Чарказяна; паэта і мастака, студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прадстаўнікоў Туркменістана, Турцыі, Сірыі, Лівіі, Кітая, Венесуэлы. Айчыннае мастацтва слова прадставіць галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Сяргея Гарадзецкага, сябра і перакладчыка Якуба Коласа, аднаго з заснавальнікаў акмеізму, падрыхтавана выстаўка з фондаў музея “Мой дорогой друг, мой лучший переводчик”. Пісьменнікі пазнаёміліся ў пачатку 30-ых гг. ХХ ст. і ў хуткім часе знаёмства перарасло ў моцнае, сардэчнае сяброўства, якое доўжылася да апошніх дзён жыцця Якуба Коласа, сведчаннем якога і з’яўляецца іх перапіска.

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, перапіска паэтаў-сяброў, іх прысвячэнні, дарчыя надпісы на кнігах, рукапісны альбом С. Гарадзецкага з вершамі-прысвячэннямі да 65-годдзя песняра, малюнкі партрэтаў Якуба Коласа.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно