24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар Наталлі Аўдзеевай «Нябачныя крылы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Напярэдадні Свята жанчын 6 сакавіка 2014 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Аўдзеевай Наталлі Пятроўны, старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Наталля Пятроўна нарадзілася ў Магілёве. Яе маці выдатна спявала, а бацька іграў на баяне. Яшчэ ў школьныя гады выдатніца займалася грамадскай дзейнасцю, музыкай, паэзіяй, і ў 19 гадоў стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў. 

У 1979 годзе Наталля Пятроўна закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут, пазней Беларускі ўніверсітэт культуры (1994 г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2005 г.). Службовы спіс Наталлі Аўдзеевай вельмі багаты і разнастайны: працавала сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага педагагічнага вучылішча, другім сакратаром Цэнтральнага райкама ЛКСМБ горада Магілёва, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком – дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры; з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе; зараз Старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

Займаючы розныя адміністрацыйныя і грамадскія пасады, Наталля Аўдзеева не забывалася і на свае творчыя душэўныя парыванні – спявала, пісала вершы. Вершы Наталлі Пятроўны пакладзены на музыку, аўтарка і сама займаецца напісаннем уласных песень. Дзякуючы свайму жыццёваму крэда – “прыстойнасць ва ўсім”, ‒ Наталля Пятроўна выступае прыкладам не толькі для сваіх дзяцей і ўнукаў, але і для ўсіх, хто яе ведае.

Галоўным у жыцці і творчасці Наталлі Пятроўны Аўдзеевай з’яўляецца “любоў да Айчыны, родных і блізкіх людзей, светлая музыка, мудрае слова і добрая справа – тыя нябачныя крылы, якія нас зберагаюць і ўзвышаюць”.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно