24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» з ілюстрацыямі В.П.Шаранговіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 лютага а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” з ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Пятровіча Шаранговіча, а таксама адкрыццё выстаўкі “Малюнкі родныя і з’явы…” з фондаў музея Якуба Коласа. 

Васіль Пятровіч Шаранговіч – прызнаны майстар кніжнай графікі. На пачатку сваёй творчасці ён шмат увагі надаваў паэмам Янкі Купалы: было створана многа станковых лістоў па матывах купалаўскай паэзіі, праілюстраваны кнігі, вершы песняра. У сталым веку мастак звярнуў увагу на творчасць Якуба Коласа, абгрунтоўваючы гэта тым, што “...на сконе жыцця адчуваеш настальгію па дзяцінстве. І гэта падштурхоўвае вярнуцца да яго ў душы, у думках, у творчасці”. У мінулым годзе фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа папоўніліся 20 новымі работамі таленавітага мастака з серыі ілюстрацый да паэмы “Новая зямля”. Энцыклапедыя сялянскага жыцця Якуба Коласа – паэма “Новая зямля” – з часу свайго стварэння прайшла вялікі шлях, які нельга назваць гладкім, але ацэнена яна была як пры жыцці песняра, так і яго нашчадкамі. Гэты твор можа пахваліцца колькасцю сваіх перавыданняў і перакладаў на іншыя мовы свету. Да 75-годдзя народнага мастака Беларусі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет новае выданне паэмы з ілюстрацыямі Васіля Пятровіча Шаранговіча. Выбраная ім тэхніка класічнай акварэлі не самая лёгкая ў выкананні, не дапускае паправак і патрабуе працы смелай і напрацаванай рукі. Але, са слоў мастака, “…Якуб Колас прымушае знайсці мастакоўскі ход: як паказаць спалучанасць чалавека і прыроды, як апець зямлю, а над ёй неба і зоркі, пра што так любіць разважаць паэт, і вялікую цягу чалавека да прасторы і ў той жа час да сокаў зямлі, якія даюць права чалавеку на існаванне”. Сярод жывапісных сродкаў акварэль – самы празрысты матэрыял. Яна нібы “прасвечвае” патаемныя глыбіні паэзіі Якуба Коласа, дазваляе заглянуць праз час.

Працы Васіля Шаранговіча вылучаюцца разуменнем стылістыкі коласаўскай мовы, пашанай да герояў, любоўю да роднага краю і займаюць пачэснае месца ў гісторыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.

На прэзентацыю запрошаны вядомыя мастацтвазнаўцы, літаратары, беларускія пісьменнікі і паэты. 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно