24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Масленица

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 сакавіка 2021 года 
з 12:00 да 16:00

Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у народным календары, якое суправаджаецца гульнямі, забавамі, песнямі, танцамі, карагодамі, гасцяваннямі. Звязана яно з провадамі зімы і прыходам даўгачаканай вясны, а ўсе абрадавыя дзеянні накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджая і дабрабыту. Не спраўляць свята было строга забаронена, бо беларусы верылі, што вырасце доўгі лён і карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, хто святкаваў Масленку!

У нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу гэтага цудоўнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня, а таксама паспрабаваць сябе ў вясёлых гульнях і забавах.

Кульмінацыяй стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны». Гледзячы на ​​гэты ачышчальны агонь, вы пазбавіцеся ад усіх нягодаў і няшчасцяў, якія суправаджалі вас у мінулым годзе, і з надзеяй будзеце чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён!

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:

— выступленне народных калектываў, хэдлайнер мерапрыемства – гурт «Lity Taler»;
— масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
— паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
— паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
— правядзенні майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
— рэканструкцыя масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
— масленічны слуп з прызамі;
— рыцарская пляцоўка;
— шматлікія конкурсы;
— пляцоўка гістарычнай рэканструкцыі «Масленіца - 1914»;
— выстава традыцыйнага посуду для вырабу масла і сыра;
— самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска.

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

Партнёры мерапрыемства: ОАО “Мінскі мясакамбінат”, Cololrs.by, Relax.by, Holiday.by  крама біжутэрыі “Скіфская Этніка”, галерэя рамёстваў “Славутасць”.

Інфармацыйны парнер мерапрыемства – «Альфа Радыё».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
-  набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
-  палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
-  наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;
-  пакатацца на конях.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Масленіца» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны:
-  тэрыторыя музея (за в.Азярцо) з 03.03.2021 па 12.03.2021 г. уключна з 10:00 да 16:30 (ср-нд) – наяўны  разлік;
- вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 01.03.2021 па 12.03.2021 г. уключна з 09:00 да 13:00 (пн-пт) –  наяўны  разлік і безнаяўны разлік.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
-  Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых — 15,00 руб.
    Студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 8,00 руб.
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно