24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Саламея ў кнігарні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 лютага (серада) ў кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда “Саламея”.

У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч i Юля Цімафеева. 

Уваход вольны 

Крыху пра кнігу. П’еса Оскара Ўайлда “Саламея” выйшла ў бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна. Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда — Обры Бёрдслі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно