24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Баль навагрудскага песняра

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 снежня 2013 г. а 16.00 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца літаратурны салон «Баль навагрудскага песняра», прысвечаны творчасці Адама Міцкевіча (1798 – 1855).

Зладзіць пераднавагодняе свята – «Баль навагрудскага песняра» у гонар Адама Міцкевіча – гэта даніна павагі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нашаму славутаму суайчынніку. На вечары адбудуцца сустрэчы з цікавымі асобамі, прыхільнікамі творчасці Адама Міцкевіча. Святочную атмасферу свецкіх баляў пачатку ХІХ стагоддзя створаць удзельнікі музычна-тэатралізаванага праекту «Doux Souvenir» і гісторыка-танцавальнага праекту «Эпоха Міхала Клеафаса». 

«Прачытаць Міцкевіча ўсяго...» закліча кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, адкрыццё якой адбудзецца ў межах літаратурнага салону. Выстаўка прадставіць увазе гледачоў каля 300 дакументаў, сярод якіх выданні ХІХ-ХХ ст., шматлікія партрэты Адама Міцкевіча і ілюстрацыі да яго твораў такіх вядомых мастакоў як В. Ваньковіч, М. Андрыёлі, Я. Матэйка, Я. Тысевіч, В. Шаранговіч і інш. Акрамя польскамоўнага збору твораў у 17 тамах і рускамоўнага пяцітомніка экспазіцыя размесціць зборы выбраных твораў, тэматычныя падборкі вершаў і санетаў. Асобнае месца ў экспазіцыі займуць выданні розных гадоў бессмяротных паэм Міцкевіча «Пан Тадэвуш», «Гражына», «Конрад Валенрод». Шэраг кніг распавядзе аб сучасніках, сябрах і музах паэта. Частка экспазіцыі будзе прысвечана даследаванням жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, у тым ліку яго сувязям з беларускім краем.

Уся творчасць Адама Міцкевіча – гэта сапраўдны гімн Беларусі. Паэт выдатна паказаў жыццё і побыт розных слаёў беларускага грамадства першай паловы ХІХ ст. Веліч і шчырасць любові Адама Міцкевіча да сваёй роднай «Літвы» – тэрыторыі сучаснай Беларусі – можна прачуць увайшоўшы ў рамантычны свет яго твораў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно