24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з аўтарам фатаграфічнага праекта «Масала» Алесяй Філіпавай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 лістапада а 16.30 гадзіне ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам фатаграфічнага праекта Алесяй Філіпавай “МАСАЛА” і фота-прэзентацыя, прысвечаная падарожжу па Індыі і Непалу. Мерапрыемства будзе адбывацца ў суправаджэнні чайнай цырымоніі і музычнага гурта “?!”.               

Вандроўка – гэта час, які чалавек праводзіць сам на сам са сваімі думкамі, уражаннямі. Гэта адпачынак, якога доўга трэба чакаць, гэта месца, якое дапаўняе, і нават прымушае адпачываць. Але падарожжа кожны выбірае, гледзячы на свой стыль жыцця, мабільнасць, хуткасць, зацікаўленнасць у краіне. Чым можа зачараваць Індыя? Пры адным згадванні аб гэтай краіне выбудоўваецца цэлы шэраг карцін, гукаў і смакаў. Гэта шум і гам неімавернага груката, таўкатня людзей, перазвон Пуджа з суседняга храма, песні, кіламетры яркіх сары, чырвоныя біндзі, «Ача» з характэрным калыханнем галавой... Спачатку гэта забаўляе, праз некалькі тыдняў, праведзеных у краіне, уваходзіць у штодзённае жыццё, і яшчэ надоўга пасля ад’езду застаеццае з вамі.

Масала чай - гэта своеасаблівае смакавае падарожжа, перажыванне і прыгода варта таго, каб паспрабаваць гэты бадзёрлівы, рэзкі напой, які рыхтуецца з так званымі «цёплымі» спецыямі. У большасці рэцэптаў гарбаты выкарыстоўваецца адзін або некалькі з наступных відаў спецый: кардамон, карыца, імбір, насенне фенхеля, чорны перац і гваздзіка. Традыцыйны Індыйскі чай «Масала» - ідэальны зімовы напой. Таму выстаўка і робіцца ў перыяд шэрасці і заціху беларускай прыроды перад зімой. Дзіўна прыемна адкрываць і дарыць сабе час ад часу новы смак, смак жыцця!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно