Вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы-эмігрантцы, якая праз усе выпрабаванні трагічнага жыцця здолела пранесці і сваю арыстакратычную эстэтыку, і чалавечы гонар, і нацыянальную годнасць, ладзіцца ў галерэі «Крыга» 22 лістапада.
У праграме – прэзентацыя кнігі Алы Петрушкевіч «Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі».
Гэта першая ў айчынным літаратуразнаўстве манаграфія-кніга, у якой даследуецца творчасць таленавітай беларускай паэткі, знакамітай аўтаркі словаў гімна «Магутны Божа».
Удзел у прэзентацыі возьмуць прафесар А.М. Пяткевіч, паэты Анатоль Брусевіч, Ганна Аўчыннікава. Вершы будуць чытаць колішнія студэнткі беларускага аддзялення гарадзенскага філфаку розных выпускаў.
Пачатак а 18-ай гадзіне. Уваход вольны.
Шчыра запрашаем!
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!