24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя зборніка новай драмы Беларусі «Мёртвы сезон»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 лістапада а 18:00 запрашаем на прэзентацыю зборніка новай драмы Беларусі «Мёртвы сезон» у арт-прастору «ЦЭХ».

Напрыканцы кастрычніка на мультылэйбле «Пяршак» часопіс 34mag.net выдаў зборнік новай драмы з Беларусі. «Мёртвы сезон» – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў: Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Расолькі, Яро, Юліі Шаўчук, Тані Арцімовіч і Рымы Ушкевіч.

«Мёртвый сезон» – магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай «новай драмы», але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло», – гаворыцца ў прадмове да выдання.

Рэдакцыя 34mag.net разам з платформай перфарматыўных практык «зЕрне» ладзіць афлайн-прэзентацыю зборніка, на якой акторы «Свабоднага тэатра» прачытаюць урыўкі некаторых п’ес, а пасля адбудзецца абмеркаванне і гутарка з драматургамі. 

Запрашаем усіх зацікаўленых у сучасным стане беларускай драматургіі!

Мадэратар дыскусій – Таня Арцімовіч.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно