Эва Суса (Eva Susso) — аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Нарадзілася ў 1956 годзе ў Гётэборгу. Першую кнігу для дзяцей выдала ў 1995 годзе. Нядаўна новая кніга Эвы Суса “Снежны чалавек” выйшла па-беларуску ў перакладзе Алесі Башарымавай. Выданне стала першым у дзіцячай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Гэтая кніга — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.
Уваход на абедзве імпрэзы вольны. Запрашаем!
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!