27 верасня 2013 года ў 16 гадзін у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці вядомага ірландскага паэта і драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільяма Батлера Йітса (William Buttler Yeats).
На беларускую мову былі перакладзены яго вядомая п’еса “Пясочны гадзіннік” (пераклад Міколы Раманоўскага), аўтабіяграфія і фрагменты дзённікаў (пераклад Юрася Бушлякова), а таксама вершы (пераклады Андрэя Хадановіча і Марыны Шоды).
На вечарыне прагучаць вершы Уільяма Батлера Йітса на англійскай мове ў выкананні студэнтаў беларускіх вучэбных устаноў. Кожны чытальнік атрымае ў падарунак СD-дыск традыцыйнай ірландскай музыкі ад таварыства “Беларусь-Ірландыя”.
Гурт “Кэйлі Кол” (кіраўнік Алесь Чумакоў) аздобіць вечарыну непаўторным гучаннем ірландскай музыкай.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт:
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!