Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Восеньскі фестываль традыцыйнай культуры «Багач»

сб, 23 сентября
12:00
вс, 24 сентября
12:00
Стоимость билетов

Дарослыя — 2,00 руб.
Студэнты, дзеці — 1,00 руб.

Жанр Концертная программа
Дата 24 сентября 2017
Жанр Праздник народного календаря, Фестиваль

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята Багач, якое адбудзецца 24 верасня 2017 г. Пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Астроўна”, “Варган” і дзіцячыя гурты “Каралікі” і “Калыханка”, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца “Сіта”. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кухня і кірмаш.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 11.11, прыбывае ў Вязынку ў 12.02. Назад з Вязынкі можна ехаць электрычкамі на 16.52, 17.06.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. 

vk.com
facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы