24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Мацвеенкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 верасня 2013 года ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе літаратурны вечар знакамітага беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацвеенкі.

Вядомы дзіцячы пісьменнік, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Янкі Маўра, Уладзімір Мацвеенка – па прафесіі ўрач-артадонт. 40 гадоў Уладзімір Іванавіч вырабляў прылады для выпраўлення дзіцячага прыкусу, а каб развесяліць сваіх маленькіх пацыентаў – пісаў жартоўныя творы. З таго часу і распачалася літаратурная дзейнасць дзіцячага пісьменніка і сатырыка.

Загадкі, сатырычныя творы і эпіграмы Уладзіміра Мацвеенкі друкаваліся ў такіх часопісах, як “Бярозка”, “Вясёлка” і “Пралеска”, у зборніках для дзяцей і юнацтва “Заранка", “Цвіце верас”. Уладзімір Іванавіч аўтар шматлікіх кніг – “Лекі без аптэкі", “Азбука ў загадках”, “Сябрынка”, “Староначкі з моўнай скарбоначкі” і інш. У сваіх кнігах паэт не толькі змяшчае лічылкі і шарады, але і тлумачыць сваім маленькім чытачам літаратурныя тэрміны, дае карысныя парады.

У мерапрыемстве прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Уладзімір Мазго, вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі – Уладзімір Саламаха, Ніна Галіноўская, паэт, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Пашкоў, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, пісьменнікі Ганад Чарказян, Мікола Чарняўскі, Мікола Маляўка, Аліна Легастаева.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!        

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно