Штогод Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць традыцыйнае свята “Песняй вітаю я вас!”, прымеркаванае да Дня Ведаў.
Якуб Колас вялікую частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч так званым народным настаўнікам у палескіх
вёсачках, чатыры гады настаўнічаў на тэрыторыі Курскай вобласці ў Расіі, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце ў Мінску, чытаў лекцыі па
граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку.
Якуб Колас апрацаваў звыш за сорак народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах народны паэт Беларусі – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з
замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага
беларускага слова.
Таму невыпадкова ў гэты важны і запамінальны дзень музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму:
Шчыра запрашаем прыняць удзел у свяце, якое адбудзецца 1 верасня 2017 года на сядзібе музея Якуба Коласа!