24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя сістэмы мабільнага аўдыёгіда

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 жніўня 2013 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з'езда РСДРП" адбудзецца прэзентацыя сістэмы мабільнага аўдыёгіда, якая будзе функцыянаваць у асноўнай экспазіцыі музея.

Аўдыёгід – фанаграма, якая выкарыстоўваецца для самастойнага знаёмства з экспазіцыяй музея, выставай, а таксама прылада для яе прайгравання. Звычайна аўдыёгід складаецца з некалькіх аўдыёфрагментаў. Фрагменты нумаруюцца і прывязваюцца да залаў разглядаемага музея ці да нумароў экспанатаў.

Дом-музей І з'езда РСДРП абсталяваны сістэмай мабільнага аўдыёгіда, якая дазваляе наведвальнікам самастойна, выкарыстоўваючы мабільныя тэлефоны, азнаёміцца з асноўнымі тэмамі экспазіцыі музея. Для гэтага на асобных стэндах змешчаны QR-коды, з дапамогай якіх можна загрузіць на свой мабільны тэлефон адпаведную тэматычную інфармацыю ў выглядзе гукавой аўдыёдарожкі, а таксама старонку ў інтэрнэце з інфармацыяй пра тэму, якая праслухоўваецца.

QR-код (ад англ. quick response – хуткі водгук) – матрычны код (двухмерны штрыхкод), вызначаецца сэнсарам як двухмерны малюнак. Асноўная адметнасць QR-кода - гэта лёгкае распазнаванне сканавальным абсталяваннем (у тым ліку і фотакамерай мабільнага тэлефона), што дае магчымасць выкарыстання яго ў любых сферах жыцця, у тым ліку і ў якасці асновы для мабільнага аўдыёгіда.

Для працы з сістэмай аўдыёгіда ў музеі выкарыстоўваецца бясплатны дадатак OPAS для платформаў iOS і Android, што дазволіць большасці наведвальнікаў скарыстацца аўдыёгідам на сваім тэлефоне. Наведвальнікі змогуць праслухаць аўдыёгіда на ўласным смартфоне і праз свае слухаўкі, што значна зручней, чым арандаваць абсталяванне агульнага карыстання пры стандартнай сістэме аўдыёгідаў.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрес: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Кожны дзень з 11.00 до 19.00, акрамя панядзелка
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно