24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 ліпеня Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе святочную праграму, прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).

У Дзень Незалежнасці Нацыянальны гістарычны музей прапануе жыхарам і гасцям сталіцы далучыцца да святочнай праграмы, якая будзе цікавай наведвальнікам розных узростаў і захапленняў.

На працягу ўсяго дня ў дворыку музея працуе выстава “Мінск ў дзіцячых малюнках ваеннага і пасляваеннага часу”. Прадстаўлены малюнкі маленькіх мінчукоў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея, створаныя з 1940-х гг. Яны распавядаюць нам пра штодзённае жыццё паваеннага горада, урачыстыя парады, салют Перамогі і іншае.

У галерэі музея пожна пазнаёміцца з фотавыставай “Беларусь сёння” – сумесным выставачным праектам, падрыхтаваным Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Выстава знаёміць з дасягненнямі краіны, распавядае пра сучаснае жыццё Беларусі. Людзі, прадстаўленыя на фотаздымках, увасабляюць сённяшнюю Беларусь. Асобная частка фотаздымкаў прысвечана непаўторным прыродным краявідам Беларусі.

12.00 – 15.00 На адкрытай пляцоўцы перад дзвярыма музея працуе інтэрактыўная прастора для дзяцей. На ёй меленькія наведвальнікі разам з музейнымі педагогамі змогуць прыняць удзел у творчым майстар-класе і зрабіць свій малюнак на святочную тэму.

Ва ўнутраным дворыку музея ў рамках арт-праекта “Стары Новы Двор” падрыхтавана музычная і забаўляльная праграма:

16.30 – 18.00 Выступяць маладыя таленты – артысты эстрады Дзімітрый Грышчанка і Ілона Мацкевіч з патрыятычнымі песнямі.

18.00 – 20.00
Праграма “Пагавары са мной”. Сумесна з Тэатрам аўтарскай песні і паэзіі «Эскіз». Вершы і песні, якія прагучаць у «Новым Старым Двары» будуць не толькі ваеннымі, у першую чаргу, яны скіраваны несці добро і свет.

Працуе экспазіцыя музея.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно