24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ты – песня натхнення

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурна-музычная імпрэза да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны

20 чэрвеня ў 18.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную сустрэчу “Ты – песня натхнення…” да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны.

Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала яго зоркай, натхненнем, шчасцем. Пазнаёміліся маладыя настаўнікі ў Пінску ў 1912 годзе на занятках па ўдасканаленні педагагічнага майстэрства. Там жа, у 1913 годзе, яны пабраліся шлюбам. Для пісьменніка Марыя Дзмітрыеўна была не проста жонкай, добрай гаспадыняй, маці трох сыноў, але і лепшым сябрам, першым чытачом і крытыкам яго твораў, яго натхненнем.  “Мілы друг мой”, “мая зорка”, “мая добрая дружачка”, “мая святыня”, “яснюсенькая зорка” — так называў Якуб Колас сваю жонку. У сям’і панавалі пачуцці любові, вернасці і адданасці. Добрыя традыцыі сям’і працягнулі дзеці, унукі і праўнукі Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны. На вечары прагучаць вершы –прысвячэнні, лісты Якуба Коласа да Марыі Дзмітрыеўны, урыўкі з лістоў дзяцей да бацькоў.

Малодшы сын  Якуба Коласа  Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, унукі і праўнукі  песняра падзеляцца сваімі ўспамінамі, прыгадаюць цікавыя моманты з жыцця, а таксама раскрыюць сакрэт, які перадаецца ад пакалення да пакалення: як захаваць каханне, цёплыя, шчырыя ўзаемаадносіны ў сям’і.

Выступленне знакамітай рок-бард-спявачкі Таццяны Беланогай прагучыць у якасці музычнага ўвасаблення неўміручасці высокага пачуцця – кахання.

Да 100-годдзя шлюбу Марыі Дзмітрыеўны і Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіч падрыхтавана адмысловая выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, матэрыялы якой дазволяць даведацца пра каханне, сапраўднае сяброўства і падтрымку, якія панавалі ў сям’і песняра.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно