24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Святочнае ўручэнне білетаў СПБ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

7 красавіка 2015 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх жадаючых на чарговае сумеснае мерапрыемства з Саюзам пісьменнікаў Беларусі “І каб кожны пачуў тваё слова…”. Добрай традыцыяй стала правядзенне святочнага ўручэння білетаў СПБ у Доме песняра. Так, ва ўтульнай гасцёўні музея былі прыняты ў згаданую арганізацыю такія маладыя паэты і пісьменнікі, як Уладзімір Лазар, Уладзімір Кісялёў, Надзея Ніжнева-Ксенафонтава, Віктар Рашкевіч, Ганна Чумакова, Марыя Верціхоўская, Маргарыта Латышкевіч і інш.

У гэтыя цудоўныя веснавыя дні кола сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўніцца новымі ўдзельнікамі – пасведчанні атрымаюць Мікола Адам, Ганна Мартынчык, Наталля Жылінская, Таццяна Купрыянец, Юлія Алейчынка. Уручаць пасведчанне будзе старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Завітаюць і ганаровыя госці – вядомыя беларускія літаратары, члены СПБ.

Сардэчна запрашаем усіх аматараў паэзіі!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно