24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Полоцкое Евангелие - первокнига белорусского народа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 мая 2013 года а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, , 3 паверх, правы бакавы ўваход) ў рамках ХІХ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбудзецца круглы стол «Полацкае Евангелле – першакніга беларускага народа».

Круглы стол будзе прысвечаны ўнікальнаму помніку славянскага пісьменства – Полацкаму Евангеллю канца XII – пачатку XIII ст., які самім фактам свайго існавання дэманструе багацце і старажытнасць духоўнай культуры Беларусі. Гэты рукапіс цалкам можна назваць першакнігай беларусаў, паколькі больш ранніх кніг, створаных у Беларусі, практычна не захавалася (за выключэннем 10 асобных аркушаў, што засталіся ад вядомага Тураўскага Евангелля). Значэнне Полацкага Евангелля яшчэ і ў тым, што яно па часе стварэння ўваходзіць у лік найпершых кніг усіх славян, а таму з’яўляецца знакавым помнікам усёй еўрапейскай культуры.

У выніку шматгадовай плённай працы прадстаўнікоў нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Выдавецтва Беларускага Экзархата нядаўна быў рэалізаваны ўнікальны праект факсімільнага ўзнаўлення Полацкага Евангелля. Факсіміле дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі. На круглым стале будуць прысутнічаць непасрэдныя стваральнікі факсімільнага выдання. Цікавы вопыт ўдзельнікаў праекта будзе ўпершыню прадстаўлены шырокай грамадскасці.

Мерапрыемства адлюструе сучасныя дасягненні навукоўцаў у справе вывучэння гэтага каштоўнага кніжнага помніка Беларусі, а таксама акрэсліць перспектывы далейшай працы бібліятэк, архіваў, музеяў, навуковых і навучальных устаноў, выдавецтваў і грамадскіх арганізацый па вывучэнні, вяртанні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі.

Тэл. для даведак: 293-27-82, 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно