24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ноч музеяў: Святло ў акне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 мая 2019 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» з захапляючай праграмай «Святло ў акне».

Музей народнага паэта — адметная нацыянальная культурная прастора ў сталіцы, дзе захоўваецца непаўторная аўра святла і добразычлівасці песняра.Пры жыцці Якуба Коласа дзверы дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне яго кабінета загаралася святло. Святло ў акне паэта і цяпер магнетычна прыцягвае ўсіх нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка.

Музей Якуба Коласа запрашае здзейсніць займальнае падарожжа па інтэрактыўных пляцоўках на сядзібе Дома Песняра.Наведвальнікам будзе прапанавана спецыяльна распрацаваная насычаная праграма, прысвечаная 60-годдзю музеяЯкуба Коласа, якая стане годным адлюстраваннем сёлетняй тэмы Міжнароднага дня музеяў — «Музеі як культурныя цэнтры: будучыня традыцыі».

Сярод святочных мерапрыемстваў на сядзібе паэта — канцэртная праграма з удзелам саліста легендарнага ансамбля «Песняры» Валерыя Скаражонка, а таксама народных і інструментальных калектываў, выступленні артыстаў Новага драматычнага тэатра, літаратурныя сустрэчы з пісьменнікамі, у тым ліку дзіцячымі. Спецыяльна для сваіх маленькіх наведвальнікаў музей арганізоўвае асобную дзіцячую пляцоўку, на якой будзе наладжана забаўляльная праграма з лялечнымі прадстаўленнямі, настолкамі, інтэрактыўнымі заняткамі, гульнямі. Да 60-годдзя музея на працягу ўсяго свята на тэрыторыі сядзібы будзе праходзіць мастацкі пленэр, у якім могуць прыняць удзел усе ахвочыя.

Толькі падчас свята экспазіцыя музея па-сапраўднаму ажыве — наведвальнікаў чакае тэатралізаванае дзейства з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, а таксама навучэнцаў СШ №125 г. Мінска.

Традыцыйным на Ночы музеяў застаецца і магічны рытуалзапісу запаветнага жадання пяром Якуба Коласа: на працягу толькі адной гадзіны госці свята атрымаюць магчымасць загадаць самае жаданае.

Для аматараў інтэлектуальных гульняў будзе наладжаны турнір па шашках і шахматах, а таксама інтэрактыўная віктарына «Якуб Колас vs Янка Купала».

Завяршальным акордам свята стане акустычны канцэрт гурта «RECHA».

Шчыра запрашаем!

18 мая 2019
Час правядзення: 17:00–23:00.

Музейная сядзіба:
17:00–18:00 — урачыстае адкрыццё Ночы музеяў, выступленне народнага калектыву (г. Стоўбцы).
18:05–18:20 — спектакль «Недаступны» паводле апавядання Якуба Коласа ў выкананні артыстаў Новага драматычнага тэатра (рэжысёр Аляксандр Гусеў).
18:30–18:50 — выступленне легендарнага саліста ансамбля «Песняры» Валерыя Скаражонка.
18:50–19:00 — спектакль «Трыбунал» паводле п’есы А. Макаёнка ў выкананні артыстаў Новага драматычнага тэатра (рэжысёр Сяргей Кулікоўскі).
19:00–19:30 — выступленне гурта «Небакрай».
19:30–20:00 — літаратурная паўза «Друкуецца ў "Маладосці"» (сустрэча з паэтамі і празаікамі, што друкуюцца ў часопісе «Маладосць»).
20:00–20:40 — выступленне гурта «Арацэя».
21:00–21:30 — выступленне этнастудыі «Ketri».
17:00–20:00 — «Музейная майстэрня»: майстар-класы па народных промыслах: лозапляценне, лялькі з тканіны, абярэгі.
17:00–20:00 — мастацкі пленэр да 60-годдзя музея з удзелам выхаванцаў Стаўбцоўскай школы мастацтваў і ўсіх жадаючых.

Дзіцячая пляцоўка:
17:00–22:00 — настольныя гульні («ЗнаемИграем»); пазлы, маляванкі для дзяцей (па дзіцячых творах Якуба Коласа: «Рак-вусач», «Савось-распуснік», «Міхасёвы прыгоды»).
17:30–18:30 — выступленне Святланы Бахманавай — аўтаркі беларускіх казак для дзяцей (з майстар-класам па ўласнай кнізе).
18:30–19:00 — лялечны спектакль «Воўк-дурань».
19:00–19:30 — сустрэча з беларускай пісьменніцай Наталкай Харытанюк, фіналісткай прэміі Цёткі. Прэзентацыя кнігі «Казкі старога Адамкова».
19:30–20:00 — інтэрактыўныя гульні па сядзібе: паэтычны букет, лірычны кошык.
20:00–20:30 — лялечны спектакль «Савось-распуснік».

Будынак музея

І паверх музея:
18:00–19:00 — «Ажыўшая экспазіцыя»: тэатралізаванае прадстаўленне на музейнай экспазіцыі з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, а таксама навучэнцаў СШ №125 г. Мінска.
20:00–21:00 — «Выстава на адну гадзіну»: экспанаванне ўзнагарод Якуба Коласа.
20:00–21:00 — Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа.

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня:
17:00–18:00 — шахматны турнір сярод вучняў спецыяльнай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Алімпійскага рэзерву па шашках і шахматах № 11.
19:00–20:00 — iнтэрактыўная віктарына «Якуб Колас vs Янка Купала»: адрозненні паміж паэтамі.
22:00 — музычны канцэрт. Гурт «Рэха».

Балкон:

Арт-майстэрня:
18:30–21:30 — Майстар-клас па вырабе традыцыйных лялек з тканіны пад кіраўніцтвам арт-тэрапеўта Юліі Фішчук для дарослых і дзяцей ад 10 гадоў (дзеці дапускаюцца толькі ў суправаджэнні бацькоў).
Абавязкова папярэдні запіс па тэл.: 284-17-02.

Выставачная прастора
17:00–22:00
— Часовая экспазіцыя «Легенды солнечного камня»: бурштынавыя вырабы з калекцыі Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея.
— Экспазіцыя «У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа»: выстаўка ў гаражы Якуба Коласа, якая раскрывае асноўныя вехі жыцця і творчасці Песняра пра праз вобразыўласных і службовых аўтамабіляў 1936–1956 гг.
— Часовая экспазіцыя «Душою і сэрцам я з вамі, героі...»: да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
19:00–20:00
Экспазіцыя «Склеп»: узноўлены пограб сям’і Якуба Коласа.

Кошт:
Уваход на тэрыторыю:
2 р. — дарослыя
Дзеці да 7 гадоў — бясплатна
Уваход на канцэрт гурта «Рэха»:
5 р. — усе наведвальнікі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Вход на территорию:
    2,00 руб. — взрослые
    Дети до 7 лет — бесплатно
    Вход на концерт группы «Рэха»:
    5,00 руб. — для всех

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно