24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Литературном вечер, посвященный 130-летию со дня рождения Янки Мавра

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 мая 2013 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі  сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры падрыхтавала літаратурны вечар і кніжную выстаўку «Чараўнік з краіны маленства». Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў і змяшчае матэрыялы пра жыццё і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка, знаёміць з яго творамі гістарычнай, ваеннай, прыгодніцкай і фантастычнай тэматыкі.

Раздзел «Капітан нашых падарожжаў» уключае зборы твораў, выбраныя творы, зборнікі, асноўныя творы пісьменніка і пераклады.

У раздзеле «Янка Маўр. Рамантык. Падарожнік. Педагог» прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, машынапіс, нататкі, фотаздымкі розных гадоў, кнігі на мове эсперанта, кнігі з дароўнымі надпісамі Янку Маўру і асабістыя рэчы пісьменніка.

Раздзел «Мудрэц з душою хлапчука» прысвечаны жыццёваму шляху пісьменніка багатай фантазіі, які ніколі не быў за мяжою, але дакладна перадаваў у сваіх творах экзатычнасць прыроды і жыццё іншаземных народаў.

У рамках літаратурнага вечару адбудзецца прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”. Размешчаны на інтэрнет-партале бібліятэкі праект дазваляе зрабіць цікавае падарожжа ў далёкія краіны свету разам з героямі твораў беларускага пісьменніка. Таксама да юбілею Я. Маўра было алічбавана і размешчана ў электроннай бібліятэцы больш за 30 выданняў яго твораў.

Уваход – цэнтральны.

Тэл. для даведак:
293 27 67, 293 29 80

Е-mail: pr@nlb.by
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно