24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча з творчай групай радыёспектакля «Адгукніся, браце!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сустрэча з творчай групай радыёспектакля “Адгукніся, браце!” па п’есе драматурга Георгія Марчука

6 мая 2013 года, напярэдадні Міжнароднага дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца сустрэча з творчай групай радыёспектакля «Адгукніся, браце!» па п’есе драматурга Георгія Марчука. У аснове твора – сцэны з жыцця маладога Коласа, гады станаўлення яго як нацыянальнага паэта і творчай асобы, уключаны вершы з першага паэтычнага зборніка “Песні-жальбы” і фрагменты паэм “Сымон-музыка” і “Новая зямля”. Радыёпастаноўка працягласцю 90 хвілін была прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта, прэм’ера адбылася на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 1 – 2 снежня 2012 года. Ролі выконвалі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, Рэспубліканскага дзяржаўнага тэатра юнага гледача, Тэатра-студыі кінаакцёра.

Пра ідэйную задуму, творчае пераасэнсаванне, штодзённую працу над спектаклем распавядуць рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі і рэдактар Галіна Шаблінская, выканаўцы роляў: народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч, народны артыст Рэспублікі Беларусь Арнольд Памазан, сапраўдны майстар радыёжанра, выканальнік галоўнай ролі ў спектаклі Андрэй Кавальчук. Ганаровым госцем мерапрыемства будзе драматург Георгій Марчук. Слухачам будуць прадстаўлены ўрыўкі са спектакля, у выкананні акцёраў прагучаць творы Якуба Коласа.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно