24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Забыты шлях

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пошукі Беларусі нагадваць пошукі святога Грааля – адны сцвярджаюць, што бачылі чашу сваімі вачыма, але крыху запамятавалі, дзе менавіта; другія ўпэўнены, што, каб знайсці яе, трэба ісці шляхам гігантаў, якія бачылі нешта з вышыні свайго таленту; расчараваныя кажуць, што Беларусь – гэта выдумка для легкаверных і скіроўваюць сляды за далягляд.

Ісці па «дарогах» Беларусі – справа для сапраўдных рамантыкаў, якія не баяцца цяжкасцяў і горачы паразаў. Так было раней, так ёсць і зараз.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
запрашае на вечарыну:

«Забыты шлях»

Вы даведаецеся пра жыццё і дзейнасць дзеяча беларускага адраджэння, сябра Максіма Багдановіча, гісторыка і міфатворцу Вацлава Ластоўскага, а таксама будзеце мець магчымасць паслухаць і задаць пытанні філосафу, мысляру, эсэісту Валянціну Акудовічу, які падзеліцца сваім бачаннем шляхоў да Беларусі, па якіх варта ісці, каб ён не парос хмызняком.

*Пасля вечарыны адбудзецца аўтограф-сесія.
** Мерапрыемства адбудзецца ў рамках цыкла вечарын «Ведай нашых!», прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры мінулага і сучаснасці.

Чакаем вас 26-га красавіка а 19-й гадзіне

Наш адрас:
г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно