29 сакавіка (пятніца). Мемуар-вечарына фэстывалю «Шэнгенка»
Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.
На сустрэчы, якая адбудзецца ў межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка», будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:
• Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;
• Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;
• Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;
• Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.
Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка. Галерэя «Ў» і кнігарня логвінаЎ.
Пачатак а 19-й.