Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАПРАШАЕ
27 сакавіка 2013 г. а 16-й гадзіне на мерапрыемства да Міжнароднага дня тэатра
З 2000 г. на базе Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры праводзіцца конкурс мастакоў-сцэнографаў на суісканне прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М. Ушакова.
27 сакавіка адбудзееца ўручэнне прэміі праможцу сёлетняга конкурса.
У гэтым годзе ўдзел у конкурсе прынялі тэатральныя мастакі: Ігар Анісенка («Людзі на балоце» І.Мележа, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы); Ігар Меранкоў («Камедыя» У.Рудава, Магілёўскі абласны драматычны тэатр); Вольга Грыцаева («Песні ваўка» В.Паніна, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Па-за конкурсам выстаўляецца сцэнаргафія Вольгі Грыцаевай да спектакля «Неверагодныя прыгоды пінгвінаў» У.Хуба (Магілёўскі абласны драматычны тэатр).
Пад час мерапрыемства будуць уручаны дыпломы ЮНЕСКА карэспандэнту Беларусь 1 Алене Борматавай і тэатразнаўцу, кандыдыту мастацтвазнаўства Уладзіміру Мальцаву за асвятленне падзей беларускага тэатральнага мастацтва ў СМІ.
Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5.
Тэлефон для даведак 220-26-67.