24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча са славацкім мастаком Марэкам Рыбанем

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 сакавіка 2013г. а 15-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца сустрэча са славацкім мастаком Марэкам Рыбанем.
 
«Марэк Рыбань прадстаўляе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва сваю калекцыю аб’ектаў і станкавых скульптурных кампазіцый, дзе звяртаецца да гледача ў лірычнай і паэтычнай форме, нягледзячы на жорсткую і нават драматычную прапрацоўку дрэва, дэструктыўнае змяненне стану матэрыяла.

Скульптуры і аб’екты Марэка Рыбаня адрозніваюцца вялікай унутранай моцай і абагульненнем, гэта паэзія аб ім, аб нас, аб адносінах да жыцця  і сям’і. Яго падыход да дрэва, які зыходзіць з натуральных асаблівасцей жывога матэрыялу, адрозніваецца глыбокім разуменнем дэталяў і цэлага. Скульптуры М.Рыбаня напоўнены разуменнем часу і памяці, гэта жывыя сведачанні мінулых эпох і імгненнасці сённяшняга існавання».


Мілан Мазур (Славакія),
мастацтвазнаўца, 2013.
Урывак з артыкула.

Марэк Рыбань

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Жыліна (Славакія).
У 1994 годзе атрымаў кваліфікацыю мастацкага каваля ў г. Кісуцке Нове Мэсто.
У 1995-1999 гг. вучыўся ў Браціславе на аддзяленні рэкламнай графікі, студыя Пятра Мялузіна.
У 2000-2006 гг. вучыўся ў Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Браціславе на аддзяленні «Свабодныя медыі і графіка», студыя Ёзэфа Янчовіча.
Самастойна выстаўляецца з 2007 г. – выстаўка «Кропка – пыл – ідэнтычнасць» (Паважская галерэя мастацтва ў г. Жыліна)
2008 – выстаўка ў галерэі «Эпіцентрум Хелмек» (г.Асвенцым, Польшча).
2009 – выстаўка ў галерэі «ECGH» (г.Чэска-Будэёвіцэ, Залаты дом еўрапейскай культуры), у рамках тыдня славацкай культуры і мастацтва
2010 – выстаўка ў Кісуцкай галерэі (Замак і парк Ашчадніца)
2010-2011 – удзел у Міжнародным сімпозіуме ў г. Чаньчунь (КНР) і творчы візіт у Парыж, у рамках Cite internationale des arts.
2012 – выстаўка ў Славацкім Пасольстве ў Рыме.

Уваход па музейных квітках.

   
2882468
аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно